Семинар для перевозчиков

Наша жыццё нельга ўявіць без транспартных сродкаў. Адначасова з ростам эканамічных сувязяў, інтэнсіўнасцю гаспадарчых зносін расце колькасць грузавых і пасажырскіх аўтамабіляў, на якіх ажыццяўляюцца як бліжнія, так і дальнія перавозкі ў раёне.

На міжнародных трасах працуюць сёння 69 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Пухавіччыны, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў, 3 — перавозкі пасажыраў.Унутрырэспубліканскія міжгароднія перавозкі пасажыраў выконваюць у нашым раёне 33 суб’екты гаспадарання, гарадскія і прыгарадныя — 36, перавозкі аўтамабілямі-таксі — 35. Усяго ж транспартную дзейнасць ажыццяўляюць 114 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сярод іх наяўнасцю транспартных сродкаў, узроўнем тэхнічнага абслугоўвання і рамонту рухомага саставу вылучаецца “Аўтамабільны парк №19”, які належыць акцыянернаму таварыству “Мінаблаўтатранс”. Гэта буйнейшы перавозчык Пухавіцкага раёна. І менавіта на яго базе нядаўна быў праведзены раённы семінар па пытаннях выканання заканадаўства пры аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.

Як паведаміў прадстаўнікам транспартных арганізацый, якія прынялі ўдзел ў семінары, намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці В.Ф. Бычко, з пачатку бягучага года ў Пухавіцкім раёне праведзена 8 незапланаваных тэматычных праверак, пад час якіх праверана 157 транспартных сродкаў. Выяўлена 76 парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў і грузаў, складзена 49 актаў.

Па выніках праведзеных планавых і пазапланавых праверак як ў раёне, так і ў вобласці і ў Мінску, выдадзены прадпісанні на ўхіленне парушэнняў, а ў адносінах да некаторых суб’ектаў гаспадарання матэрыялы накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэнняў згодна дзеючага заканадаўства.

Старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ А.В. Гушчын папярэдзіў удзельнікаў перавозак пасажыраў і грузаў аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і напомніў, што са студзеня 2011 года ўведзены новыя правілы дарожнага руху і ўступілі ў дзеянне змены, унесеныя ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. Дзяржінспекцыя вобласці прымае меры па выкананні вадзіцелямі грузавых аўтамабіляў правілаў стаянкі. Будуць прымяняцца блакіратары і штрафы ад 5 да 10 базавых велічынь.

На прапанову індывідуальных прадпрымальнікаў Д.П. Буднікава, В.А. Белавусава і А.І. Клыгі аб узмацненні работы з фізічнымі асобамі, якія, не маючы ліцэнзій, займаюцца перавозкай пасажыраў у аўтамабілях-таксі, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар В.Ф. Карбоўскі паведаміў, што да такіх прымяняецца штраф у памеры да 100 базавых велічынь (3,5 мільёны рублёў). Штрафуюцца вадзіцелі і за правоз пасажыраў без таксометра або пры няўключаным таксометры, за нявыдачу пасажыру білета.

Дырэктар філіяла “Аўтапарк №19” В.Р. Бычко прапанаваў усім юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, заключаць з аўтапаркам №19 дагаворы на продаж пасажырам білетаў праз касы аўтастанцыі. І не дапускаць парушэння ўстаноўленых графікаў руху аўтобусаў, што прыводзіць да абгрунтаваных скаргаў з боку насельніцтва.

Прадстаўнікі філіяла Транспартнай інспекцыі, інспекцыі па падатках і зборах, Дзяржаўтаінспекцыі паабяцалі ўзмацніць сумесную работу па выяўленні фактаў парушэння правілаў перавозкі пасажыраў і грузаў усімі суб’ектамі гаспадарання.

Казімір ЛАНСКІ.

 

Семинар для перевозчиков: 1 комментарий

  • 25.07.2011 в 06:32
    Permalink

    Цікавая інфрмація

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *