Коротко о разном

Газета ўзнагароджана

20 ліпеня ў г. Маладзечна адбылося абласное свята журналістыкі, на якім былі падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі.Прэс-канферэнцыю з прадстаўнікамі СМІ вобласці правялі старшыня Мінскага аблвыканкама Б.В. Батура і міністр інфармацыі Беларусі А.В. Праляскоўскі. Яны ўручылі ўзнагароды пераможцам спаборніцтва.Другое месца ў намінацыі “Лепшае друкаванае выданне” прысуджана газеце “Пухавіцкія навіны”. Рэдакцыя газеты ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама і прэміяй.Першае месца ў гэтай намінацыі занялі “Маладзечанская газета” і газета “Адзінства” (Барысаўскі раён).У ліку лепшых рэгіянальных выданняў вобласці таксама газеты “Працоўная слава” (Валожынскі раён), “Навіны Старадарожчыны”, “Нарачанская зара”.

На новым камбайне

За пяць апошніх гадоў у сельгасфіліяле “Светлая ніва” поўнасцю аднавіўся камбайнавы парк.

— Кожны год мы набываем па адным камбайне, — паведаміў кіраўнік сельгасфіліяла Віктар Арсеньевіч Цішкевіч.

І сёлета гаспадарка набыла камбайн “Палессе-1218”. Не было асаблівых праблем з тым, каму даверыць новую тэхніку. Максім Гарбуз ужо каторы дзень абмалочвае рапс на “Палессі-1218”.

Малады механізатар і летась працаваў на жніве і праявіў сябе руплівым і старанным камбайнерам.

Услед за рапсам у СВФ “Светлая ніва” пачнецца ўборка каласавых зерневых. Нягледзячы на новы камбайнавы парк, нагрузка на камбайн застаецца даволі высокая — 240 гектараў. А гэта значыць, што і на наступны год пытанне аб набыцці яшчэ аднаго камбайна з парадку дня не здымаецца.

Анна МІХАЙЛАВА.

Овощи с пуховичской пропиской

Овощи на приемные заготовительные пункты и склады отдела заготовок райпо поступают в начале сезона, как правило, из Столина и Пинска. С прилавков наших магазинов идут в продажу выращенные там лук, морковь, свекла, огурцы и помидоры.

Но в июле начинают появляться и пуховичские овощи. Сегодня можно купить местную капусту и картофель.

Продолжается и заготовка ягод. По цене 3 000 рублей за килограмм у населения закупается черная смородина, а по цене 2200 рублей — красная и белая. Ягоды будут поставляться на перерабатывающие предприятия.

Традиционно неплохо организован закуп ягод и овощей в заготпунктах Шацкой зоны, поселка Правдинский, Загая, Горельца, Изаболева. Заведующие магазинами на местах осуществляют прием. Они заинтересованы в организации заготовок, так как кроме денежного вознаграждения, в конце сезона традиционно будет назван и поощрен лучший заготовитель.

Елена ИВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *