В Руденске строится храм

Праваслаўны прыход у Рудзенску быў зарэгістраваны ў верасні 1999 года і атрымаў імя ў гонар асветніцы і заступніцы Белай Русі — святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай. Паколькі ніколі ў Рудзенску храма не было (калісьці была каплічка на могілках, разбураная ў савецкі час, а бліжэйшыя цэрквы — у вёсках Варонічы і Вузляны — таксама былі разбураныя), — узвядзенне нашага храма звязана з шэрагам цяжкасцяў, і не толькі матэрыяльных.

Пакуль што мы размяшчаемся ў прыстасаваным памяшканні ў Рудзенскім доме быту. Богаслужэнні звычайна адбываюцца тры разы на тыдзень: у сераду, у суботу, у нядзелю, а таксама літургіі па вялікіх царкоўных святах. У нядзелю пасля літургіі праводзяцца заняткі нядзельнай школы для дарослых, а па святах — ранішнікі для дзетак прыхаджан.

Акрамя таго, мы ездзім у паломніцтвы: пабывалі ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім і Кармянскім Свята-Іаанаўскім жаночых манастырах, у Гомельскім Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы, у Добрушы ў Свята-Нікольскім саборы і на магілцы мясцоваўшанаванага старца схіархімандрыта Інакенція, а таксама на магілцы святой блажэннай Валянціны Мінскай і ў іншых святых мясцінах.

Наш прыход акармляе іерэй Міхаіл Раманенкаў.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Памажыце, калі ласка, нашаму прыходу. На выдзеленай пад будаўніцтва храма пляцоўцы ўжо вядуцца работы, заліта бетонам палова фундамента.

Для працягу будаўніцтва неабходны будаўнічыя матэрыялы. Мы будзем удзячныя за любую грашовую дапамогу. А магчыма, хтосьці зможа ахвяраваць канкрэтныя рэчы: вельмі патрэбны аўтаматычная пральная машына, невялікі халадзільнік. Грашовыя сродкі, ахвяраваныя вамі, будуць накіраваны на будаўніцтва храма, аплату электраэнергіі і арэнды памяшкання, набыццё богаслужбовых рэчаў. Калі хтосьці зможа проста прыехаць і дапамагчы на будоўлі — шчыра запрашаем, рабочыя рукі вельмі патрэбны.

Імёны ўсіх ахвярадаўцаў памінаюцца за кожным богаслужэннем і на малебнах.

Нашы рэквізіты:

Прыход храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна.

Р/с № 3015022450001 у ААТ “Тэхнабанк” г. Мінска, код 182, УПН: 600706140.

Кантактныя тэлефоны: 6-38-17 (прыход), (8-029) 757-16-08 (а. Міхаіл).

Інтэрнэт-сайт нашага прыхода: min001.at.tut.by

З павагаю, прыхаджане прыхода прападобнай Еўфрасінні Полацкай, г.п. Рудзенск.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *