Происшествия недели

У ноч на 7 студзеня ў вёску Гарэлец наведаліся “калядоўшчыкі”. Але пайшлі яны не да людзей, а да свіней — на свінаферму ААТ “Аграсімвал”, якая была зачынена. Зламаўшы дзверы і сарваўшы металічную рашотку, яны “накалядавалі” сабе дзвюх свіней і трох парасят. Ці спявалі яны песні і плясалі ў карагодзе, невядома, бо гледачоў не было. Прапусціў гэты “спектакль” і вартаўнік, які, па яго словах, у той час знаходзіўся на тэрыторыі фермы.

На неахоўных стаянках

7 студзеня ў дзяжурную частку РАУС патэлефанавалі некалькі чалавек, якія паведамілі аб крадзяжах рэчаў з аўтамабіляў. Так, з аўтамашыны “Фальксваген-Пассат В3”, якая стаяла ля дома № 5 па вуліцы Новая Зара хтосьці, пашкоўдзіўшы замок дзвярэй, зняў акумулятар.

Такім жа чынам была адчынена і аўтамашына “Форд-Сіерра”, якая стаяла на той жа неахоўнай стаянцы. Вор прыхапіў акумулятар і помпу для падкачкі колаў.

А з машыны “Сітраен”, што стаяла на неахоўнай стаянцы ля дома № 31 у Новай Зары зніклі 4 калпакі, якія былі ўстаноўлены на колах.

Па ўсіх крадзяжах вядзецца следства. Раённы аддзел унутраных спраў нагадвае грамадзянам, што за любую інфармацыю, якая дапаможа следству, прыдугледжана матэрыяльнае заахвочванне ад РАУС і гарантавана ананімнасць.

Затрыманы па гарачых слядах

Неаднойчы ўжо асуджаны 47-гадовы жыхар в. Зазерка зноў не змог утрымацца, каб не ўкрасці. У сваёй вёсцы ён забраўся ў дом, які яшчэ будаваўся, і вынес 15 і 20-мятровыя адрэзкі электрычнага кабеля. Аднак па гарачых слядах следча-аператыўная група РАУС затрымала вора.

Віктар БЯНЬКОЎСКІ, начальнік штаба РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *