С рек сходит лед

Рэзкае пацяпленне, якое адбылося ў апошнія дні, хуткае раставанне снегу дабавілі вады ў рэчкі, якія працякаюць на тэрыторыі нашага раёна. Найбольшая з іх Свіслач спачатку скінула лёд каля Арэшкавіч і Талькі на мяжы з Асіповіцкім раёнам.

Вызваліліся ад лёду Пціч і Цітаўка і той невялікі ўчастак Волмы, які праходзіць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Паўсюдна паводка вядзе сябе спакойна.

Паводле слоў дзяржінспектара Мінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету С.В. Семчанкі, актывізаваліся і браканьеры. Хаця ў сувязі з нерастам лоўля шчупака забаронена, аднак жадаючыхпарыбачыцьяшчэ хапае. Ужо ёсць і першыя выпадкі затрымання з забароненым уловам.

А вось на Сяргеевіцкіх азёрах лёд пакуль трымаецца. Але на яго ўжо нельга ступаць.

Барыс АНТОНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *