ААТ “Голацк” і “Агра-Абярэг” лідзіруюць па вытворчасці малака ў нашым раёне

Лідарамі па вытворчасці малака ў раёне па выніках мінулага года з’яўляюцца ААТ “Голацк” і “Агра-Абярэг”. Значны крок наперад па гэтым паказчыку зроблены таксама ў сельгасфіліяле “Чырвоны май”: у параўнанні з 2018 годам малака атрымана больш на 1000 тон. У цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка. У суадносінах да 2018 года вытворчасць малака павялічылася  больш чым на 3500  тон.

Дзесяць сельгасарганізацый у мінулым годзе палепшылі свае паказчыкі па рэалізацыі малака. Агульны  працэнт рэалізацыі малака да 2018 года склаў 107,1. Высокі працэнт рэалізацыі ад атрыманага малака маюць ААТ “Голацк”, “Агра-Абярэг”, “Аграсімвал”, СУП “Дукора-Агра”, сельгасфіліялы “Светлая ніва” і “Дрычын”.

Сярэдні надой на карову ў раёне ў 2018 годзе складаў 4236 кілаграмаў, у 2019 годзе — 4400. Шэсць гаспадарак пераўзышлі сярэдні ўзровень. У снежні мінулага года самы высокі сярэдні надой ад каровы атрымалі ў сельгасфіліяле “Чырвоны май”  — 545 кілаграмаў і ААТ “Агра-Абярэг” — 541 кілаграм.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *