Абед — у полі


З ранняй вясны і да позняй восені ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна працуюць сталовыя. Абеды механізатарам прывозяць прама ў поле, каб надоўга не прыпыняць працу.

— Гарачае харчаванне арганізавана ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях, — расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская. — Бясплатна кормяць сваіх працаўнікоў у ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс». А ў  астатніх гаспадарках утрымліваюць  ад 10 да 30 працэнтаў кошту  харчавання з заработнай платы працаўніка.

Там, дзе няма сваіх сталовых, заказваюць абеды. Напрыклад, ПСУ «Рудзенскае» і СГФ «Светлая ніва» атрымліваюць  абеды на Мінскай ЦЭЦ-5.  У аздараўленчым цэнтры «Талька» заказваюць ежу для працаўнікоў ААТ «Суцінскі».

Усе сталовыя сельгаспрадпрыемстваў былі падрыхтаваны да работы, зроблены касметычныя рамонты.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *