Адбылося ўшанаванне  пераможцаў  маладзёжнага  конкурсу “Моладзь Міншчыны — за ўраджай”

Міхаіл Булгак, Аляксандр Блахін і Павел Навічыхін.

У сталічным забаўляльным боўлінгцэнтры “Madison”  адбылося ўшанаванне  пераможцаў  маладзёжнага  конкурсуМоладзь Міншчыныза ўраджай”. Арганізатары мерапрыемства вырашылі заахвоціць моладзь  турнірам  па  боўлінгуСярод 22 камандлідараў жніва за тытул лепшай змагалася і каманда Пухавіцкага раёна.

Камбайнеры ААТ “Зазерка” Міхаіл Булгак і Павел Навічыхін, а таксама вадзіцель ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Аляксандр Блахін упершыню трапілі на турнір, але гульня ў  іх ладзілася.  Падтрымлівалі нашых хлебаробаў старшыня   райкама  прафсаюза  работнікаў  АПК  Людміла Ленкавец і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандра Стош.

Абласны турнір прайшоў у восьмы раз. За гэты час мерапрыемства ператварылася ў своеасаблівую сустрэчу  маладых аграрыяў, дзе яны могуць абмеркаваць і надзённыя прафесійныя пытанні. Усе лідары ўборачнай кампаніі атрымалі  дыпломы  ад  арганізатараў і грашовыя прэміі.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *