Аддзяленне паштовай сувязі ў  Наваполлі  нічым не адрозніваецца ад гарадскога

Людміла Варапай і Людміла Красоўская.

Аддзяленне паштовай сувязі ў  Наваполлі  нічым не адрозніваецца ад гарадскога. Зручнае размяшчэнне ў цэнтры аграгарадка, даступнасць як  шматлікім мясцовым жыхарам, так і дачнікам, якія ў летні перыяд любяць праводзіць на прыродзе адпачынак. Тут можна атрымаць усе  паслугі, што і ў райцэнтры.

— Шматлюдна ў нас падчас аплаты камунальных плацяжоў, —  расказвае начальнік аддзялення паштовай сувязі  Людміла Варапай. — Многія спяшаюцца да нас, каб  выпісаць друкаваныя выданні. Самыя папулярныя ў нашых жыхароў — «СБ Беларусь сегодня» і раённая газета «Пухавіцкія навіны».

У  час падпісной кампаніі працы дабавілася і ў паштальёнаў Вольгі Рэмізевіч і Ірыны Матусевіч, якія разам абслугоўваюць дзевяць вёсак.

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *