Аграрыі Пухавіцкага раёна ўваходзяць у лік лідараў вобласці

У раёне працягваецца корманарыхтоўчая кампанія. План па першым укосе перавыканалі ўсе гаспадаркі (103 працэнты). Па гэтым відзе работ аграрыі раёна ўваходзяць у лік лідараў вобласці. Актыўна задаюць тэмпы касьбы таксама земляробы Капыльскага,  Слуцкага, Салігорскага раёнаў. У пачатку тыдня сельгасарганізацыі раёна прыступілі да другога ўкосу.

Практычна без перапынкаў вядзецца нарыхтоўка сенажу. Актыўна запаўняюць сянажныя траншэі зялёнай масай буйныя гаспадаркі ААТ “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, “Голацк”,  СУП “Дукора-Агра”.  Нарыхтоўку сенажу ў палімерную  плёнку вядуць дзевяць сельгасарганізацый. Іх задача — нарыхтаваць 14 000 тон. Ужо маецца  1397 тон. Усяго ў раёне нарыхтавана 6,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *