Аграрыі раёна працягваюць уздым зябліва

Гэтымі лістападаўскімі днямі на палях сельгасарганізацый не спыняецца работа. Вядзецца ўздым зябліва, вывазка арганічных удабрэнняў на палі. Ад таго, на якой плошчы будзе выканана гэтая работа, залежаць тэмпы вясновай сяўбы. Цяпер час дазваляе працаваць тэхніцы на ўсіх участках, нават у нізкіх месцах. А вось увесну будзе значна цяжэй у кароткія тэрміны справіцца з вялікім аб’ёмам работ.

Усяго аграрыям трэба было ўзняць зябліва на плошчы 18749 гектараў. Вялікі план у такіх сельгасарганізацый,  як СУП «Дукора-Агра» і КСУП «Індустрыя-СГ» —  2000 гектараў. 1900 гектараў неабходна ўзараць аграрыям КСУП «Пухавіцкі райаграсэрвіс». Пры добрым надвор’і за дзень працаўнікі вёскі апрацоўваюць глебу на плошчы 600 гектараў. Ёсць сельгасарганізацыі, дзе планавыя паказчыкі па ўзняцці зябліва ўжо выканалі, але, карыстаючыся магчымасцю, спрыяльнымі ўмовамі надвор’я, працягваюць займацца гэтай работай.  Напрыклад, у КСУП «Голацк» глебу пад зяб-ліва ўзаралі ўжо  на 1160 гектарах замест  запланаваных 1100, выканаўшы тым самым заданне на 105 працэнтаў.

Працягваюць працаваць у полі  і ў сельгасфіліяле «Светлая ніва». Тут узнялі зябліва  на плошчы 700 гектараў замест запланаваных 650. Адразу ўносяць фосфарныя, калійныя ўдабрэнні і арганічныя ўгнаенні. Такім чынам рыхтуюць глебу пад яравыя збожжавыя культуры і кукурузу.

— Нават нягледзячы на даж-джы, якія ў апошнія дні накрылі наш рэгіён, мы працягваем  уздымаць зябліва, — адзначае галоўны аграном СГФ «Светлая ніва» Алег Цярэшчук. — На мінеральных глебах тэхніка праходзіць без праблем. Вялікую плошчу пад зябліва ўзараў у гаспадарцы Юрый Мазайскі.

З кожным днём усё менш гектараў застаецца незааранымі. За дзень на трох энерганасычаных трактарах з плугамі механізатары могуць апрацаваць да 70 гектараў. Араць можна і зацемна, таму вяртаецца тэхніка з поля з уключаным святлом фар. Зяблевую апрацоўку глебы імкнуцца праводзіць, не забываючы як  пра тэмпы, так і пра якасць работ.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *