Акцыя «Дзеці ідуць у школу» атрымалася маштабнай

 

Акцыя «Дзеці ідуць у школу», якую праводзіла Пухавіцкая раённая арганізацыя  грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа», сёлета атрымалася маштабнай. Яе ўдзельнікі сабралі і перадалі ў раённую арганізацыю ГА «БТЧК» неабходныя школьнікам рэчы на суму больш за 1 тысячу 600  рублёў. У выніку дапамогу атрымалі 198 чалавек. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі многія неабыякавыя жыхары нашага раёна, валанцёры Чырвонага Крыжа і шэраг арганізацый: інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкім раёне, Мінская ЦЭЦ-5, ААТ  “Пухавічынафтапрадукт”, “Завод горнага воску”,  прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Лукіс”, установы агульнай сярэдняй адукацыі горада Мар’іна Горка.

Людміла ДРЭНЬ,

старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *