Ансамбль “Жывіца” прымаў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным  25-гадоваму юбілею Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур 

Народны сямейны ансамбля “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры  прымаў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным  25-гадоваму юбілею Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. 

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур у свой час быў створаны для каардынацыі дзейнасці нацыянальна-культурных аб’яднанняў у нашай рэспубліцы  і суайчыннікаў за мяжой. Актуальнай гэта задача з’яўляецца і ў наш час. Зараз у Беларусі  пражываюць прадстаўнікі 141 нацыянальнасці. Усе яны маюць магчымасць зберагаць свае традыцыі і  развіваць культуру: у рэспубліцы  функцыянуе больш за 200 грамадскіх арганізацый і іх філіялаў. За межамі Рэспублікі Беларусь пражывае больш за 3,5 мільёнаў беларускіх суайчыннікаў, выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, створана і дзейнічае больш за 220 грамадскіх аб’яднанняў беларусаў  на ўсіх кантынентах.

Прадстаўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў і беларусы замежжа знаходзяць у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур падтрымку, сумесна праводзяць розныя мера-прыемствы. Так цэнтр з’яўляецца адным з галоўных арганізатараў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць  у  Гродне раз у два гады. Гэты творчы форум не мае па сваім фармаце аналагаў у свеце. Ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў этнічных груп з розных рэгіёнаў Беларусі і іншых дзяржаў. Галоўная яго ідэя —  захоўваць нацыянальную самабытнасць, адначасова ўмацоўваючы адзінства і сяброўства.

Той жа мэты прытрым-ліваецца і яшчэ адзін значны форум, у арганізацыі якога цэнтр прымае непа-срэдны ўдзел —  фестываль  мастацтваў беларусаў свету, які  праводзіцца раз у тры гады. У нашу краіну прыязджаюць творчыя калектывы, пісьменнікі і паэты, мастакі, якія знаёмяць беларусаў са сваёй творчасцю і знаёмяцца з культурай нашай краіны.

Пачынаючы з 2017 года Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур курыруе клубную сістэму краіны, аказвае метадычную пад-трымку клубным установам і калектывам, якія шмат робяць для захавання, стварэння і распаўсюджвання  культурных каштоўнасцей.

Такім чынам рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур аб’ядноўвае вялікую шматнацыянальную кагорту таленавітых лю-дзей. І яго  юбілей сабраў пад дахам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дзе праходзіла ўрачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды,  самыя яскравыя беларускія  калектывы і калектывы  разнастайных дыяспар.  Быў у гэтым шматнацыянальным карагодзе і народны сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры, які ў межах мерапрыемства прадставіў сваю сольную праграму.  Трэба дадаць, што калектыў шмат робіць для папулярызацыі беларускай песні і музыкі, выступаючы з канцэртамі і ў нашай краіне, і за яе межамі.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *