Пухавіччанін атрымаў падарунак за добрую працу

За добрую работу на ўнясенні мінеральных удабрэнняў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў Дзмітрый Шаўцоў з СУП “Дукора-Агра”.

У гаспадарцы малады чалавек працуе пяць гадоў. Праходзіў тут практыку падчас вучобы ў ліцэі. Пасля адслужыў у арміі і вярнуўся ў сельгасарганізацыю.

— Звычайна я быў задзейнічаны на падвозе вады падчас хімпраполкі. Сёлета прапанавалі ўносіць мінеральныя ўдабрэнні.  Прыемна, што мяне заўважылі і ўзнагародзілі за працу, — гаворыць Дзмітрый Шаўцоў.

Вясёлы, са шчырай усмешкай і, безумоўна, працалюбівы,  — такую моладзь заўсёды прыемна сустракаць на палетках раёна. Дзмітрый — мэтанакіраваны малады чалавек. Можна быць упэўненым, што яго імя яшчэ не раз прагучыць сярод лідараў сельгасарганізацый раёна.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *