Пухавіччанін атрымаў падарунак за добрую працу
За добрую работу на ўнясенні мінеральных удабрэнняў падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў Дзмітрый Шаўцоў з СУП “Дукора-Агра”.
У гаспадарцы малады чалавек працуе пяць гадоў. Праходзіў тут практыку падчас вучобы ў ліцэі. Пасля адслужыў у арміі і вярнуўся ў сельгасарганізацыю.
— Звычайна я быў задзейнічаны на падвозе вады падчас хімпраполкі. Сёлета прапанавалі ўносіць мінеральныя ўдабрэнні. Прыемна, што мяне заўважылі і ўзнагародзілі за працу, — гаворыць Дзмітрый Шаўцоў.
Вясёлы, са шчырай усмешкай і, безумоўна, працалюбівы, — такую моладзь заўсёды прыемна сустракаць на палетках раёна. Дзмітрый — мэтанакіраваны малады чалавек. Можна быць упэўненым, што яго імя яшчэ не раз прагучыць сярод лідараў сельгасарганізацый раёна.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.