Дзень дзесантнікаў і сіл спецыяльных аперацый адзначылі  ў Мар’інай Горцы

Дзень дзесантнікаў і сіл спецыяльных аперацый адзначылі  ў Беларусі 2 жніўня. Па традыцыі, з гэтай нагоды ў вайскавой частцы 89417 прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.  Павіншаваць вайскоўцаў прыехалі  старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэту Андрэй Атрушкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Алег Белаконеў.

Пад час урачыстасці былі ўручаны граматы і падзякі  старшыні райвыканкама.   

З тэрыторыі вайскавой часткі святочныя мерапрыемствы перамясціліся ў парк мікрараёна Новая Зара, куды запрасілі жыхароў і гасцей Мар’інай Горкі.  А апошніх, дарэчы, было нямала. На свята прыехалі  былыя ваенаслужачыя легендарнай “пяцёркі”.  Свята   – добры повад сустрэцца са сваімі аднапалчанамі і яшчэ раз падцвердзіць, што баявое брацтва – яно нерушымае!

Фото: Станислав БЕЛОУСОВ.

Текст: Наталья ПАРХОМЧИК. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *