БРСМ падвёў вынікі працоўнага лета 2020

Каманзіры атрадаў Дзмітрый Сачок, Юлія Церабіла, Аляксандр Лягкоў, Марына Іванчыкава.

У ліпені і жніўні на тэрыторыі нашага раёна працавала сем студэнцкіх атрадаў. Працоўны вопыт атрымалі 58 школьнікаў і студэнтаў. Які атрад быў самым паспяховым і хто з  наймальнікаў лепш за іншых садзейнічаў у працаўладкаванні моладзі? Раённы камітэт ГА “БРСМ” падвёў вынікі працоўнага  лета.

Сёлета шэсць арганізацый    раёна   пагадзіліся   папрацаваць з моладдзю. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах   моладзі  райвыканкама Алена Адамейка выказала спадзяванне, што ў наступным сезоне іх будзе больш, бо з кожным годам колькасць хлопцаў і дзяўчат, якія хочуць правесці лета з карысцю, расце.

Лепшым наймальнікам прызнаны  Пухавіцкі лясгас. Гэта арганізацыя, дарэчы, прыняла адразу два студэнцкія атрады. Яны працавалі ў лясным пітомніку ў Рудзенску.

Лепшым студэнцкім атрадам названы атрад “Экавіта”, які быў сфарміраваны на базе УП “Жылцепласэрвіс” КГ. А лепшым камандзірам атрада стала Юлія Церабіла. У мінулым годзе яна  ўпершыню далучылася да студатрадаўскага руху, а гэтым летам паспела двойчы пабыць камандзірам у атрадах, якія працавалі ў  лясгасе. Дыпломам і каштоўным падарункам узнагародзіла дзяўчыну намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце  Вольга   Камароўская.

Вольга Камароўская віншуе Юлію Церабіла.

Пяць камандзіраў атрадаў былі адзначаны падзякамі і падарункавымі сертыфікатамі на  наведванне трэнажорнай залы “Ферум”.

У намінацыі “Лепшы штаб працоўных спраў”  перамог Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

— Мы ўдзячны ўсім, хто  прымаў атрады, хто  курыраваў  іх  дзейнасць, —  падкрэсліла першы сакратар РК  ГА  «БРСМ»  Алена Мазанік. —  Хацелася  б  асабліва  адзначыць педагога-псіхолага  SOS-Дзіцячай вёскі Мар’іна Горка Ірыну Зальвоўскую, якая курыравала працу.

У наступным годзе ўсіх жадаючых таксама  запрашаем правесці лета з карысцю разам з намі.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *