Генеральны дырэктар СТАА  «Марозпрадукт» атрымаў званне «Чалавек года Міншчыны»

Сяргей Дабудзька.

У мінулую пятніцу   горад Маладзечна  прымаў  гасцей. Тут адбылося  ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, і цырымонія прысваення ганаровага звання  «Чалавек года Міншчыны».  Прыемна, што сярод лаўрэатаў конкурсу ёсць і прадстаўнік нашага раёна. У намінацыі «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва» чалавекам года Міншчыны стаў Сяргей Васільевіч Дабудзька, генеральны дырэктар СТАА  «Марозпрадукт». Прадукцыя гэтага  прад-прыемства карыстаецца попытам далёка за межамі Беларусі. Яе асартымент пастаянна пашыраецца.

У мерапрыемстве  прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага  камітэта Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, ганаровыя госці, дэлегацыі ўсіх раёнаў вобласці.

У фае Палаца культуры былі разгорнуты выставы. Можна было пазнаёміцца з прадукцыяй прадпрыемстваў Міншчыны, работамі самадзейных майстроў. Асаблівую цікавасць выклікалі архіўныя фотаздымкі, матэрыялы  маладзёжных арганізацый.

Дэлегацыя Пухавіцкага раёна.

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня аблвыканкама Анатоль  Ісачанка сказаў, што Мінская  вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі,  дасягненнямі  ў  сельскагаспадарчай вы-творчасці  і іншых сферах. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёна, якія кожны  дзень  сваёй  працай, талентам і творчасцю робяць наш край  багацейшым і  больш   паспяховым.

Званне «Чалавек года Міншчыны»  было  прысуджана ў шасці намінацыях:

«Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва»;

«Аграпрамысловы ком-плекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка»;

«Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны  комплекс, транспарт і сувязь»;

«Сацыяльная сфера (сацыяльная  абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)»;

«Забеспячэнне  законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці»;

«Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і сама-кіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка».

Званне  прысуджалася   на конкурснай аснове за  вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй, якія далі значны эканамічны эфект або палепшылі арганізацыю працы, абслугоўванне насельніцтва, у распрацоўку і асваенне тэхналогій, вытворчасць новых відаў прадукцыі,  якія  маюць  важнае народна-гаспадарчае  значэнне.

Ганаровае  званне  «Чалавек года Міншчыны» за 2018 год прысвоена 28  прадстаўнікам   цэнтральнага  рэгіёну.

Удзельнікі мерапрыемства шчыра віталі  лепшых працаўнікоў сталічнай вобласці.  У святочным канцэрце прынялі ўдзел прафесійныя і самадзейныя артысты Міншчыны. Прыемна,  што ў   праграме прагучала некалькі песень нашага знакамітага земляка, кампазітара Ігара Лучанка.

Вольга  САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *