Чырвоны Крыж праводзіць акцыю «Ваша дапамога»
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць у нашым раёне дабрачынную кампанію “Ваша дапамога”. Яна працягнецца да 5 снежня.
Супрацоўнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа нададуць асаблівую ўвагу пажылым людзям і людзям з інваліднасцю: дапамогуць у побыце, прынясуць неабходныя прадукты і сродкі гігіены.
Прапануем далучыцца да акцыі ўсім жадаючым. За падрабязнасцямі звяртайцеся па тэлефоне 3-44-19 або па адрасе: г. Мар’іна Горка, вул. Новая Зара, д.36а.
Тамара КАЛАНЦОВА,
старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі БТЧК.