Цёплая зіма радуе жывёлаводаў

Галоўны заатэхнік ААТ «Аграсімвал» Кацярына Уласень.

Сёлета зіма выдалася незвычайна цёплай і дазваляе спраўляцца з работай без сюрпрызаў, якія нясуць  халады. Зімоўка сёлета — добрая, лічыць галоўны заатэхнік ААТ «Аграсімвал» Кацярына  Уласень.

Надой на адну карову ў гаспадарцы  летась склаў 4138 кілаграмаў малака, што больш на 202 кілаграмы да ўзроўню мінулага года. Здалі  на Слуцкі сыраробчы камбінат 3968 тон малака  (плюс 298 тон да мінулага года). Гатункам экстра рэалізаваны 31 працэнт,  і 69 працэнтаў — вышэйшым.

Вынікі гэтыя не выпадковыя. Адным з галоўных складаемых поспеху з’яўляюцца якасныя кармы. У гаспадарцы нарыхтавана сіласу 10 150 тон, сенажу — 6 446 тон.

У сельгасарганізацыі ў першыя дні студзеня ўвялі ў эксплуатацыю пабудаванае гаспадарчым спосабам новае памяшканне на  200 галоў (радзільнае аддзяленне), што дазволіла размясціць кароў  па фізіялагічным стане. Стварылі асобна зону для расцёлу.

Аператары машыннага даення Алена Зубок і Тамара Смычкова.

Масавыя расцёлы ўжо пачаліся. У студзені іх плануецца  97, у лютым чакаюць 107, а ў  сакавіку — 175. Гэта значна больш, чым летась. Добра працуюць заатэхнічная служба і тэхнік-асемянатар Вольга Фіневіч. Выхад цялят  на 100 кароў  па гаспадарцы складае 80,4 працэнта.

Вядома, добрыя паказчыкі ў  жывёлагадоўлі — вынік працы ўсяго калектыву жывёлаводаў. Больш за 35 гадоў узначальвае МТК «Бор» Соф’я Рымша. Ёй дапамагае Ала Наўроцкая, якая  10 гадоў назад пераехала ў вёску з Мінска.

Добрыя вынікі  ў   аператараў машыннага даення Наталлі Еляшэвіч, якая надаіла 4809  кілаграмаў малака ад каровы, і Валянціны  Крывіцкай — 4486 кілаграмаў.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *