Да акцыі “Нашы дзеці “ далучыліся дэпутаты  сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў

 

Што можа адчуваць маленькі чалавек, калі ў доме  з’яўляюцца госці ў кампаніі  Дзеда  Мароза і Снягуркі? Ды яшчэ з падарункамі!  Здзіўленне. Захапленне. Радасць!  Менавіта для таго, каб падарыць дзецям  шчаслівыя моманты ў гэтыя перадсвяточныя дні, дэпутаты Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў на чале з выконваючай абавязкі старшыні Кацярынай Тышко ў вобразах навагодніх чараўнікоў наведваюць шматдзетныя сем’і і тыя,  якія апынуліся не ў самых простых жыццёвых абставінах.   

Вось і ў мінулы аўторак  дэпутацкі навагодні дэсант  адправіўся  па маршруце Навасёлкі— вёска Яснае—вёска Бор, каб прынесці свята ў шматдзетныя сем’і  Гаркуша і Халадок.  Дзеці і бацькі з удзячнасцю сустракалі гасцей. Па традыцыі Дзед Мароз і Снягурка абмянялі падарункі на навагоднія вершы і шчаслівыя ўсмешкі.

—  Для нас гэта традыцыйная справа,  — патлумачыла выконваючая абавязкі старшыні Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Тышко.  —  Прыемна, што ў нас ёсць памочнікі: сабраць падарункі дзецям дапамаглі фермерская гаспадарка “Юніцкага”, КСУП “Шацк”, размешчаная ў вёсцы Бор  кандытарска-снэкавая фабрыка. А навагоднімі касцюмамі падзяліўся дзіцячы садок нашага аграгарадка.  Прыемна, што нашы  ідэі  падтрымліваюць і  ў  раённым  Савеце  дэпутатаў.

Дарэчы, у гэты раз да навасёлкаўскіх актывістаў далучылася старшыня раённага Савета дэпутатаў  Марыя  Клімовіч.  Яна  павіншавала з надыходзячымі святамі  дзяцей і іх бацькоў, пажадала ім шчасця і дабрабыту.

Да акцыі «Нашы дзеці» далучыліся дэпутаты Блонскага сельскага Савета дэпутатаў.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.  

Да акцыі “Нашы дзеці “ далучыліся дэпутаты  сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў: 1 комментарий

  • 26.12.2021 в 20:38
    Permalink

    Наши дети — это наше будущее, если им сейчас обеспечим счастливое детство, в будущем они обеспечат нам счастливую старость.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *