Да акцыі “Нашы дзеці “ далучыліся дэпутаты сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў
Што можа адчуваць маленькі чалавек, калі ў доме з’яўляюцца госці ў кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі? Ды яшчэ з падарункамі! Здзіўленне. Захапленне. Радасць! Менавіта для таго, каб падарыць дзецям шчаслівыя моманты ў гэтыя перадсвяточныя дні, дэпутаты Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў на чале з выконваючай абавязкі старшыні Кацярынай Тышко ў вобразах навагодніх чараўнікоў наведваюць шматдзетныя сем’і і тыя, якія апынуліся не ў самых простых жыццёвых абставінах.
Вось і ў мінулы аўторак дэпутацкі навагодні дэсант адправіўся па маршруце Навасёлкі— вёска Яснае—вёска Бор, каб прынесці свята ў шматдзетныя сем’і Гаркуша і Халадок. Дзеці і бацькі з удзячнасцю сустракалі гасцей. Па традыцыі Дзед Мароз і Снягурка абмянялі падарункі на навагоднія вершы і шчаслівыя ўсмешкі.
— Для нас гэта традыцыйная справа, — патлумачыла выконваючая абавязкі старшыні Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Тышко. — Прыемна, што ў нас ёсць памочнікі: сабраць падарункі дзецям дапамаглі фермерская гаспадарка “Юніцкага”, КСУП “Шацк”, размешчаная ў вёсцы Бор кандытарска-снэкавая фабрыка. А навагоднімі касцюмамі падзяліўся дзіцячы садок нашага аграгарадка. Прыемна, што нашы ідэі падтрымліваюць і ў раённым Савеце дэпутатаў.
Дарэчы, у гэты раз да навасёлкаўскіх актывістаў далучылася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч. Яна павіншавала з надыходзячымі святамі дзяцей і іх бацькоў, пажадала ім шчасця і дабрабыту.
Да акцыі «Нашы дзеці» далучыліся дэпутаты Блонскага сельскага Савета дэпутатаў.
Наталля ВАСІЛЬЕВА.
Наши дети — это наше будущее, если им сейчас обеспечим счастливое детство, в будущем они обеспечат нам счастливую старость.
Рейтинг комментария:00