Дарожнае пытанне не перастае хваляваць жыхароў раёна

Стан дарог у населеных  пунктах  — тая праблема, пра якую найчасцей гаварылі жыхары розных населеных пунктаў старшыні райвыканкама  Віктару Каляда падчас “прамой тэлефоннай лініі” і прыёма грамадзян  у Блонскім сельвыканкаме.

Дзмітрый з Голацка напомніў, што ўжо звяртаўся да старшыні райвыканкама з нагоды падсыпкі дарогі на адной з вуліц Голацка. Ён  падзякаваў за тое, што гэта даручэнне кіраўніка раёна было выканана. І зноў папрасіў на гэты раз звярнуць увагу на  крытычныя ямы, якія ўтварыліся пасля зімы  на  дарозе, што звязвае  Голацк з  Зазер’ем.

Жыхар Блоні Андрэй на прыёме расказаў пра праблемы вуліцы Магістральная ў аграгарадку. Па ёй цяжкая  тэхніка мясцовага сельгаспрадпрыемства  ад фермы, што знаходзіцца недалёка, вывозіць на палі арганіку і ў веснавы перыяд  значна разбівае гравійку. Жыхары вуліцы  не  раз самі  падсыпалі   дарогу. Але ў час бездарожжа ўсё паўтараецца. Просьба жыхароў  — абмежаваць рух сельскагаспадарчай тэхнікі па вуліцы Магістральная.

Віктар Міхайлавіч патэлефанаваў кіраўніку сельгаспрадпрыемства і пацікавіўся, ці існуюць іншыя шляхі для вывазу арганікі. У тэлефоннай размове былі абмеркаваны ўсе магчымыя варыянты. “Арганіку па вуліцы Магістральнай не вывазіць”, — такім стала даручэнне старшыні  райвыканкама.

Але грамадзяніна папярэдзілі, што для іншых мэт дарога сельгаспрадпрыемствам выкарыс-тоўвацца будзе. Напрыклад, калі прыйдзе пара закладваць сілас. Гэтыя работы праводзяцца ў іншых умовах надвор’я, і тэхніка не наносіць значны ўрон дарожнаму пакрыццю. Таксама было дадзена даручэнне зараз прывесці дарогу на вуліцы Магістральная ў парадак.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *