Давайце зробім разам!
З такой прапановай моладзь звярнулася да дэпутатаў.
Пухавіцкім раённым Саветам дэпутатаў сумесна з членамі Маладзёжнага парламента былі праведзены работы па добра-ўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу каля вёскі Балачанка, узведзенага ў гонар Пухавіцкіх падпольных РК КПБ і РК ЛКСМБ і партызанскай брыгады «Полымя».
Трэба нагадаць, што брыгада «Полымя», камандзірам якой быў Герой Савецкага Саюза Яўген Філіпскіх, дзейнічала на тэрыторыі Пухавіцкага раёна з чэрвеня 1943 года па ліпень 1944 года. У яе склад уваходзілі атрады «Полымя», «Слава», «Перамога» і атрад імя В.І. Чапаева. На момант злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 2 ліпеня 1944 года агульная колькасць партызанаў у брыгадзе складала 634 чалавекі. 16 ліпеня брыгада «Полымя» ўдзельнічала ў партызанскім парадзе ў Мінску.
Па меркаванні старшыні Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Марыі Клімовіч, гэта вельмі добра, што моладзь выступае з такімі карыснымі ініцыятывамі, таму што гэта сведчыць аб павазе да гераічнага мінулага сваіх продкаў.
Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.