Добрыя ўмовы і догляд даюць свой вынік

У ААТ “Агра-Абярэг” больш за два  гады  займаюцца вырошчваннем бычкоў на мяса.

На малочнатаварнай ферме  “Дудзічы-2”  першыя  вынікі  новаўвядзення парадавалі, таму ў  кастрычніку 2017 года бычкоў на адкорм паставілі таксама на  ферме “Крыстамполле”.  Напярэдадні тут правялі рэканструкцыю памяшканняў. Фінансавую дапамогу гаспадарцы аказаў раённы выканаўчы камітэт.

Сёння ў гаспадарцы налічваецца 1200 бычкоў. 460 знаходзяцца на ферме ў Крыстамполлі.  Працуюць там  трактарыст і старшы жывёлавод Сяргей Банько,  жывёлаводы Яўген Банько і  Юрый Волк. У “Крыстамполлі” жывёла раздзелена на чатыры групы. На ферму бычкоў  завозяць з 6-месячнага ўзросту.  А на мясакамбінат  здаюць ужо вагой больш за 450 кілаграмаў.

— Штомесяц мы рэалізуем па пяцьдзясят бычкоў. Займацца іх адкормам выгадна: атрымліваем  значны прыбытак, а затраты невялікія, — расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі Наталля Таранчанка.  — Асноўныя фактары —  утрыманне  і  кармленне  жывёл.   Кармамі   мы забяспечваем сябе самі.  Штодзень на аднаго бычка  прыходзіцца  30 кілаграмаў сіласу і 3 кілаграмы канцэнтратаў. Соль, мел і вітамінна-мінеральныя  дабаўкі таксама ў рацыёне жывёл. У красавіку  сярэднясутачныя прывагі  ў вазе склалі 900 грамаў. Сярод умоў утрымання  важнымі з’яўляюцца сухая глыбокая падсцілка, наяўнасць вады. Двойчы на тыдзень абавязкова  чысцім усе памяшканні.

Добрыя ўмовы і догляд даюць свой вынік.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *