Дукорскія хлебаробы адсвяткавалі «Зажынкі»

 

Прыгожым народным абрадам — “Зажынкамі” — адзначылі пачатак уборачнай кампаніі ў СУП “Дукора-Агра”. Наперадзе сур’ёзная сельскагаспадарчая кампанія, якая патрабуе шмат сіл і самаадданай працы ад кожнага ўдзельніка жніва.

Хлебаробы гаспадаркі настроены на плённую працу. У полі будуць працаваць шэсць збожжаўборачных камбайнаў, якія ўжо прайшлі выпрабаванне на ўборцы рапсу. Па традыцыі хлебаробы ўручылі каравай кіраўніку гаспадаркі Аляксандру Славікоўскаму з пажаданнямі, каб сёлетні колас быў больш шчодрым на ўраджай, неба спрыяла сонечным цёплым надвор’ем, а людзі працавалі з добрым настроем.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *