Два трэцякласнікі з Пухавіцкага раёна сабралі 73 кілаграмы батарэек

Косця і Захар гутараць са сталічнымі журналістамі (фота з сайта Млын.by).

Ёсць чэмпіёны ў спорце, а ёсць чэмпіёны ў правільным абыходжанні з адходаміІ гэтыя чэмпіёнытрэцякласнікі Ананіцкага вучэбнапедагагічнага комплексу «Дзіцячы садсярэдняя школа».

— Захар Пракапчук, Косця  Трэгубаў, Цімур Ліханаў і Ксенія Галавач устанавілі сапраўдныя рэкорды па зборы адпрацаваўшых тэрмін батарэек, — расказвае дырэктар навучальнай установы Таццяна Кавалёва. — Захар і Косця змаглі сабраць 73 кілаграмы батарэек, Цімур — больш за восем, а Ксенія — тры кілаграмы.  Дзякуючы нашым трэцякласнікам школа змагла стаць безумоўным лідарам сярод школ раёна: мы здалі 110 кілаграмаў батарэек.  І зараз нашы дзеці будуць узнагароджаны  паездкай  на пера-працоўчае  камунальнае  прад-прыемства  «Экарэс».  Там яны змогуць убачыць, як адбываецца захаванне цвёрдых камунальных, прамысловых, медыцынскіх адходаў, захоўванне радыеактыўных адходаў, паасобнае сартаванне, нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў.  Гэта будзе цікава і карысна.

На самой справе аб паасобным зборы адходаў, іх утылізацыі, кампасціраванні арганічных адходаў   ананіцкія  школьнікі  ведаюць шмат, таму што больш за 10 гадоў школа  працуе па  праграме  экалагічнага   выхавання  падрастаючага  пакалення.  На тэрыторыі школы ёсць спецыяльнае  памяшканне   для па-асобнага збору адходаў, ёсць месцы для вытворчасці кампосту, які  потым  выкарыстоўваецца для  вырошчвання  кветак і  гародніны.

Што тычыцца збору батарэек, то яго ў школе пачалі весці ў мінулым годзе, калі з’явіўся спецыяльны кантэйнер.

— Матывацыяй для таго, каб сабраць  больш  за  ўсіх,  стаў   конкурс і экскурсія на перапрацоўчае прадпрыемства, — гаворыць Таццяна Іванаўна. — Але і ў любым выпадку мы ўсё роўна імкнуліся б прадставіць нашу ўстанову адукацыі з лепшага боку.  Так мы стараемся рабіць заўсёды.

Трэцякласнікі аказаліся самымі зацікаўленымі.  Яны падключылі ўсіх сваякоў, знаёмых. А тыя, у сваю чаргу, сваіх знаёмых… Батарэйкі ў Ананічы прывозілі нават з іншых населеных пунктаў.  І вынік парадаваў усіх.  На экскурсію адправяцца школьнікі  менавіта гэтай установы адукацыі.

Але хлопцы прызналіся, што не яна для іх галоўная ўзнагарода:  важна, што ўсе сабраныя батарэйкі не будуць атручваць навакольнае асяроддзе на звалках.

— Добра, што паасобны збор адходаў з кожным днём становіцца для нас усё больш  даступным, — упэўнена дырэктар школы.— Не трэба думаць, куды выкінуць пластык, паперу, шкло, электрычныя адходы:  ёсць кантэйнеры, ёсць магчымасць, не выходзячы з хаты, здаць стары халадзільнік і тэлевізар, пральную машыну.  Сама нядаўна з задавальненнем скарысталася гэтай паслугай, якую зараз па заяўках аказвае камунальнае прадпрыемства.  Галоўнае сёння — не ленавацца і думаць аб заўтрашнім дні.  Гэтаму мы вучым дзяцей ужо ў дзіцячым садзе.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *