Дыялогавая пляцоўка прайшла на СТАА «Марозпрадукт»: былі абмеркаваны пытанні аб змяненнях у Канстытуцыі

На дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла на СТАА «Марозпрадукт» з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Белаконева, былі абмеркаваны пытанні, што датычацца падзей у Казахстане, а таксама змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Як паказвае практыка, многія з іх сапраўды прадыктаваны часам.

— У артыкуле 18 праекта Канстытуцыі замацавана сцвярджэнне аб міралюбівай палітыцы нашай дзяржавы: «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых дзяржаў», — сказаў Алег Белаконеў. — З Канстытуцыі разам з тым  выключаецца палажэнне аб імкненні да нейтралітэту, таму што ва ўмовах сённяшняга геапалітычнага супрацьстаяння, якое толькі ўзмацняецца, стала відавочна, што дасягненне краінай нейтральнага статуса ў бліжэйшы час нерэальна. Захаванне гэтай нормы дэзарыентавала б як беларусаў, так і нашых міжнародных партнёраў. Саюзная дзяржава, Еўразійскі эканамічны саюз, сістэма калектыўнай бяспекі ў межах АДКБ з’яўляюцца найважнейшымі фактарамі захавання суверынітэту краіны і яе развіцця.

Таму мы будзем выконваць усе ўзятыя на сябе абавязкі члена АДКБ. Як прыклад: у адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятым 6 студзеня, у Рэспубліку Казахстан на абмежаваны па часе перыяд для стабілізацыі і нармалізацыі абстаноўкі накіраваны Калектыўныя міратворчыя сілы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У іх склад увайшлі падраздзяленні ўзброеных сіл Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Алена  МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *