Дзеці цікава бавяць час у школьным аздараўленчым лагеры «Вясёлка»
Пагадзіцеся, адпачынак разам з аднагодкамі для дзяцей самы цікавы. Менавіта ў лагеры дзеці атрымліваюць магчымасць правесці канікулы актыўна і з карысцю.
Цікава бавяць час у школьным аздараўленчым лагеры «Вясёлка» вучні СШ № 4 горада Мар’іна Горка. Займальныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы і многае іншае — усё, каб улічыць інтарэсы хлопчыкаў і дзяўчынак.
Кожны дзень у лагеры “Вясёлка” меў сваю назву: дзень дружбы, дзень экалогіі, дзень этыкету, дзень поспеху… Дзеці атрымалі не толькі масу станоўчых эмоцый, але нямала новых ведаў, якія абавязкова спатрэбяцца ў будучым.
Мы, практыканты, таксама нездарма правялі час у школьным лагеры, працуючы з дзецьмі. Гэта добры педагагічны вопыт для нас.
Вікторыя Ціханава,
навучэнка Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.