Філіял “Аўтамабільны парк № 19”  дапамагае вяскоўцам на ўборцы ўраджаю

Вадзіцель Аляксандр Бесман.

Перавозкай цукровых буракоў з палёў раёна займаецца філіял “Аўтамабільны парк № 19”  ААТ  “Мінаблаўтатранс”. Арганізацыя трэці год запар заключыла дамову з ААТ “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”.  На  адвозцы  салодкіх караняплодаў штодзень  задзейнічана  ад  дзесяці  да дваццаці  машын.

— Для гэтай  работы  выдзелілі аўтамабілі з прычэпамі і паўпрычэпамі. У сярэднім нашы вадзіцелі за адзін рэйс перавозяць каля 30 тон караняплодаў,  — расказвае дырэктар аўтапарка №19 Генадзь Сячко. — У гэтыя  дні  наша самазвальная тэхніка таксама  задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў. Акрамя  гэтага,  забяспечваем шэраг  нашых сельгаспрадпрыемстваў жомам  —  прадуктам   перапрацоўкі цукровых  буракоў.  Плануем  садзейнічаць гаспадаркам у дастаўцы патакі і меласу.

Гэтымі днямі вадзіцелі адвозяць салодкі ўраджай з палёў ААТ “Племянны завод  “Індустрыя”  і  сельгасфіліяла   “Дрычын”.  Усяго па раёне ўжо перавезена больш за 27 тысяч тон  буракоў.

З аграрыямі аўтапарк цесна супрацоўнічае з пачатку жніва. Дзяржзаказ —  11300 тон зерня — з нашага раёна на ААТ “Мінскі КХП”  вывезлі  машыны  аўтапарка.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *