Ганна Мазоўка, галоўны эканаміст  СУП «Дукора-Агра»: Падтрымаць маладыя кадры

— “Кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы”. Так гаворыцца ў артыкуле 21 праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, стараемся рабіць усё магчымае, каб выконваць харчовую праграму, забяспечваць беларусаў хлебам, малочнымі прадуктамі, мясам. Аднак, не сакрэт, што вёска адчувае кадравы голад: моладзь хоча жыць у гарадах.  Я ж  лічу, што маладыя  людзі,  якія  прыходзяць працаваць у тым ліку і  ў нашу гаспадарку,  павінны разумець сваю адказнасць перад дзяржавай, за тыя немалыя сродкі, што пайшлі на  вучобу у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Моладзь, адпрацаваўшы патрэбны тэрмін,  пакідае работу ў вёсцы.

Хацелася б на заканадаўчым узроўні крыху падтрымаць маладыя кадры, якія прыходзяць працаваць у рэальны сектар эканомікі. Што для гэтага патрэбна? У першую чаргу добры заробак, жыллё. Ёсць і іншыя моманты, якія неабходна прадугледзець.

Запісала

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *