Гаспадаркі раёна дапамагаюць суседзям на ўборцы ўраджаю


Дзевяць сельскагаспадарчых арганізацый раёна  завяршылі ўборку ўраджаю.  Сярод іх ААТ «Агра-Абярэг», «Голацк», «Ражджэственскае-Агра», «Пухавіцкі райаграсэрвіс», «Аграсімвал», ПСУ «Рудзен-скае». Набліжаюцца да фінішнай прамой і іншыя сельгаспрадпрыемствы.

— Некаторыя гаспадаркі адправілі камбайны на дапамогу  суседзям, — паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Кавалёў. — Так, у апошнія дні  камбайны ААТ «Аграсімвал» малацілі збожжа ў сельгасфіліяле «Дрычын». Дапамогу на жніве СУП «Дукора-Агра» аказалі  камбайнеры ААТ «Ражджэственскае-Агра». Два збожжаўборачныя камбайны ПСУ «Рудзенскае» працавалі на шацкіх палях. Працаўнікі ААТ «Голацк» адправіліся дапамагаць у суседнія  гаспадаркі ААТ «Зазерка» і  ЭБ «Зазер’е». А на палях ААТ «Суцінскі» можна ўбачыць збожжаўборачную тэхніку  ПЗ «Індустрыя».

Анастасія  ГЛЕБАВА.  

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *