Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын уручыў сям’і Бажанавых новы аўтамабіль

Няхай і прайшлі ўжо ўсе навагоднія святы, а нагода зноў сабрацца ўсёй сямёй і прыняць падарунак, пра які марылі, у сямі Алены і Андрэя Бажанавых нечакана зявілася. Хаця нельга сказаць, што нечакана, бо яшчэ пад Новы год гэтай шматдзетнай прыёмнай сям’і старшыня Мінаблвыканкама, старшыня рэспубліканскага савета па развіцці  прадпрымальніцтва  Аляксандр Турчын і  намеснік  старшыні  савета Павел Тапузідзіс паабяцалі паклапаціцца аб набыцці новага аўтамабіля.

Гутарка адбылася падчас наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Тады вялікай сям’і былі ўручаны тэлевізар, ноўтбук, цацкі, салодкія падарункі,  трымер.  Алена і Андрэй Бажанавы, якія выхоўваюць пяцёра сваіх і пяцёра прыёмных  дзетак, гасцінна сустрэлі гасцей і расказалі пра тое, як жыве сям’я, пра што мараць дзеці. Высветлілася,  што  патрэбен новы аўтамабіль.

Рэалізацыю  абяцання  госці  не адкладвалі   на потым.  І  сёння сям’я   Бажанавых  зноў  прымала  Аляксандра Турчына і  Паўла Тапузідзіса. Яны ўручылі ключы ад новай машыны: камфартабельны аўтамабіль  «Лада»  набыла кампанія Паўла Тапузідзіса.

Збылася і мара 13-гадовага Арцёма.  Хлопчык хацеў навучацца ў школе алімпійскага  рэзерву,  і з 13 студзеня ён  знаходзіцца на зборах у  гэтай  установе  адукацыі.

— У Мінскай вобласці   48 дамоў сямейнага тыпу, — адзначыў  Аляксандр  Турчын у інтэрв’ю журналістам.  — Гэта   першая  сям’я, якой падарылі аўтамабіль. Спадзяёмся, што гэтая акцыя  стане традыцыйнай, і да яе падключацца і другія прадстаўнікі  прыватнага  бізнесу.

— Рабіць  падарункі  прыемна,  — сказаў  Павел   Тапузідзіс. — Асабліва калі іх робіш сям’і, дзе  выхоўваюцца прыёмныя дзеці.

Алена  ШАНТЫКА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *