«Калядныя сустрэчы» прынеслі ўзнагароды выхаванцам «Світанка»
У Мінску праходзіў IV Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў «Калядныя сустрэчы». Выдатныя вынікі на ім паказалі навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». Выхаванцы ўстановы дадатковай адукацыі выступалі ў розных намінацыях і атрымалі вялікую колькасць узнагарод.
У намінацыі «Вакальная творчасць» дыпломы I ступені атрымалі Цвятана-Лючыя Баганік і Сафія Ямеліна. Сафія Такмачова стала лаўрэатам I ступені, Паліна Няборская — лаўрэатам II ступені, Міраслава Крывіцкая — лаўрэатам III ступені. Харэаграфічны калектыў «Інсайт» атрымаў два дыпломы лаўрэатаў I ступені ў намінацыі «Харэаграфія».
У намінацыі «Мастацкае слова» Аляксандр Вайцюк, Андрэй Цітоў і Яна Грошава сталі дыпламантамі I ступені. Паліна Навіцкая і Дар’я Грынёк атрымалі званне лаўрэатаў I ступені, Віталіна Лабанок — лаўрэата II ступені.
Дасягненні вучняў — гэта і поспехі іх настаўнікаў. У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» працуюць прафесійныя педагогі, якія паспяхова дапамагаюць сваім выхаванцам развіваць творчыя здольнасці.
Наталля ПАРХОМЧЫК.