Каманда СУП “Сварог-Агра” дружна працуе дзеля важкага караваю Пухавіччыны

Уладзімір Ляпіч.

У сакавіку мінулага года ў нашым раёне пачало сваю дзейнасць сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Сварог-Агра”, больш вядомае сярод аграрыяў як мехатрад.   Гэта каманда,  узгадняючы дзеянні з райсельгасхарчам,  прыходзіць на дапамогу тым сельгас-арганізацыям, якім складана выканаць задачы ў пастаўлены тэрмін. У  выніку сумеснай працы праблемы вырашаюцца хутчэй.

Ініцыятарам стварэння СУП “Сварог-Агра” стаў старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец. Падобны мехатрад паспяхова зарэкамендаваў сябе ў Бярэзінскім раёне, таму ідэю вырашылі рэалізаваць і ў нашым раёне. Узначаліў “Сварог-Агра” вопытны кіраўнік Віктар Цішкевіч.

Набыць патрэбную тэхніку дапамог райвыканкам. Сёння трактарны парк складаецца з пяці адзінак тэхнікі. Самы новы сярод іх — пагрузчык “Амкадор”, яго атрымалі ў снежні мінулага года.

Любы калектыў — гэта перш за ўсё людзі. У камандзе мех-атрада працуюць пяць чалавек. Яны пастаянна “вандруюць” па розных гаспадарках раёна. На палетках сельгасфіліяла “Чырвоны Май” су-стрэлі звяно ў складзе Васіля Шпакоўскага, Уладзіслава Ляпіча і Сяргея Каратаева. Яны займаліся ўнясеннем арганікі. Уладзіслаў Ляпіч, дарэчы, напярэдадні атрымаў грамату ад райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу падчас пасяўной кампаніі.

Васіль Шпакоўскі і Сяргей Каратаеў.

— У СУП “Сварог-Агра” я працую крыху больш за год. У асноўным займаюся ўнясеннем арганікі, — расказвае Ула-дзіслаў Мікалаевіч. — Раней я працаваў у ААТ  “Смалявічы Бройлер” вытворчы ўчастак “Пухавічы”, таму вопыт работы на зямлі маю. У нас сапраўды добры і дружны калектыў. Асабіста мне цікава ездзіць па раёне і працаваць на розных палях.

Уладзімір Пашкевіч таксама калісьці працаваў у ААТ  “Смалявічы Бройлер” вытворчы ўчастак “Пухавічы”, пасля закрыцця прадпрыемства ўладкаваўся ў СУП “Сварог-Агра”. Гэтымі днямі механізатар дапамагае ПСУ “Рудзенскае” на касьбе траў.

Яшчэ адзін удзельнік мехатрада, Аляксандр Туміловіч, часцей за ўсё задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы і ворыве. Падчас пасяўной кампаніі за дваццаць дзён апрацаваў 1460 гектараў (больш за 70 гектараў у дзень).  Унушальнымі вытворчымі паказчыкамі можа пахваліцца ўся каманда. Напрыклад, штодзень звяно на ўнясенні арганікі на свой рахунак запісвае каля 1000 тон.

— У нас падабраліся добрасумленныя і працавітыя  людзі.  Механізатары разумеюць адказнасць даверанай ім справы, таму на любым відзе работ менш за дзве нормы ніколі не выконваюць, — адзначае кіраўнік  Віктар Цішкевіч. — Спраўная тэхніка, жаданне людзей працаваць  і дастойны заробак даюць у цэлым добры вынік.

Гэтымі днямі каманда мехатрада зноў дружна працуе дзеля важкага караваю Пухавіччыны.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *