Камбайнеры-тысячнікі прымаюць віншаванні з працоўнымі поспехамі

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна ўбралі збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы больш за 25 тысяч гектараў, што складае 75 працэнтаў ад плана. У гэтым годзе багатыя ўраджаі атрымліваюць у такіх сельскагаспадарчых арганізацыях, як КСУП «Голацк», «Агра-Абярэг», СУП «Дукора-Агра», ЭБ «Зазер’е»:  больш за 45 цэнтнераў збожжа з гектара.

Упраўляючы КСУП «Агра-Абярэг» Пётр Казак задаволены ўраджаем азімага жыта і азімай пша-ніцы, якіх атрымліваюць па 45 і 54 цэнтнеры на круг адпаведна, а вось яравыя, на жаль, пакуль не даюць той вынік, на які разлічвалі.

Аляксандр Маеўскі, Пётр Казак і Мікалай Ляпёшка

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Маеўскі адзначае, што ў цэлым аграрыі збіраюць ураджай большы за леташні. Вышэй да ўзроўню мінулага года намалоты ў многіх сельгасарганізацыях. Сярод іх СГФ «Чырвоны май», ПСУ «Рудзенскае», ЭБ «Зазерье». У КСУП «Зазерка», напрыклад, ставяць амбіцыйныя мэты намалаціць 10 тысяч тон збожжа, што на дзве тысячы тон больш за леташні  паказчык.

Камбайнеры КСУП «Зазерка» Іён Панфіл і Павел Навічыхін

Ужо вызначыліся першыя лідары на жніве-2022.  У КСУП «Агра-Абярэг» тысячу  тон намалацілі Уладзімір Асіпук і Мікалай Ляпёшка, а ў КСУП «Зазерка» — Іён Панфіл і Павел Навічыхін. Па традыцыі, камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа, павіншавалі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Маеўскі і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт. Яны ўручылі камбайнерам-перадавікам падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта, прафсаюзнага камітэта і каштоўныя падарункі.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *