Камунальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем у Новай Зары

Ідзе асфальтаванне праездаў.


Тэхніку ДРБУ-169 жыхары Новай Зары на вуліцах мікрараёна сёлета бачаць, мабыць, часцей, чым у мінулыя гады. Перад Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь яна працавала на ўкладцы новага асфальтавага пакрыцця на цэнтральнай вуліцы мікрараёна (было зроблена каля двух кіламетраў дарогі). А на мінулым тыдні выконвалася асфальтаванне праездаў паміж дамамі № 34 і 48, а таксама падрыхтоўчыя работы на аўтапаркоўцы каля дома № 25.

Заказчыкамі работ з’яўляліся пухавіцкія камунальнікі, якія планава  займаюцца добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый і дарог.

Віталь Гулякевіч — вадзіцель ДРБУ-169

Трэба сказаць, што праезды паміж вышэй названымі дамамі даўно знахо-дзіліся не ў самым лепшым стане. Як і тратуар уздоўж дома № 34. Сёння карціна, безумоўна, змянілася. І, што вельмі важна, да камфорту дадаліся і новыя месцы для парковак аўтамабіляў. Камунальнікі кажуць, што пастараліся пашырыць існуючыя аўтапаркоўкі як толькі можна. Зрабіць больш — цяжка: гэты жыллёвы фонд і прылеглыя тэрыторыі былі спланаваны даўно і без уліку таго, што так рэзка ўзрасце колькасць аўтамабіляў.

Новы тратуар каля дома №34.

На добраўпарадкаванне тэрыторыі ў раёне дамоў № 34-48 было выдатка- вана 96,5 тысячы рублёў, а на расшырэнне аўтапаркоўкі каля дома № 25 — 14,5 тысячы рублёў. Асфальтаванне выканалі працаўнікі ДРБУ-169.

Алена  ІВАНОВА.

Камунальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем у Новай Зары: 1 комментарий

  • 20.08.2019 в 15:25
    Permalink

    Когда уже на Якуба Коласа асфальт положите? На участке от Вокзального переулка до Солнечной? И тротуары тоже не помешают. 30 лет живём в грязи. Ни света, ни дороги.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *