Каравай абласных «Дажынак» уручылі жыхарам Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Удзельніцы народнага ансамбля “Мілавіца” перадаюць каравай намесніку дырэктара Мікалаю Дзяшковічу і старшай медсястры Ірыне Свішчовай.
Адным з традыцыйных элементаў “Дажынак” з’яўляецца конкурс караваяў, якія выпякаюцца з мукі новага ўраджаю. Адбыўся ён і ў гэтым годзе на галоўным свяце хлебаробаў у Барысаве. Удзельнікамі конкурсу сталі ўсе рэгіёны Мінскай вобласці. Пераможцам конкурсу стаў каравай Клецкага раёна.
А на наступны дзень караваі перадалі ў інтэрнатныя ўстановы сталічнага рэгіёну. Сімвал новага ўраджаю нашага раёна адправіўся ў Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.
Ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы каравая прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы, удзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Мілавіца” Дубраўскага сельскага Дома культуры. Затым для тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, быў арганізаваны салодкі стол. Пухавіцкі каравай быў не толькі прыгожы, але і вельмі смачны, і ўсім прыйшоўся даспадобы.
Наталля ПАРХОМЧЫК.