Католікі ўсяго свету адзначылі Уваскрасенне Хрыстова

У мінулую нядзелю католікі ўсяго свету адзначылі галоўнае хрысціянскае свята – Уваскрасенне Хрыстова.  Святочныя багаслужэнні прайшлі ў суботу вечарам у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску і парафіі Святога Антонія ў Мар’інай Горцы.

Вернікі нашага раёна прыйшлі ў гэты дзень у касцёлы, каб ва ўрачыстай атмасферы сустрэць вялікі пераход ад смерці да жыцця, памаліцца за збаўленне сваёй душы і асвяціць ежу да велікоднага стала. Усіх прысутных на святочнай імшы настаяцель прыхода Святога Антонія ў Мар’інай Горцы айцец Генрых Кучынскі, а таксама дзеці і моладзь парафій павіншавалі са святам Перамогі, Жыцця и Любові, пажадалі Божых благаславенняў, здароўя і супакою ў сэрцах. Таксама былі падрыхтаваны святочныя выступленні.

У Рудзенску мерапрыемства прайшло ў форме канцэрта, дзе дзеці спявалі песні і чыталі вершы. У Мар’інай Горцы вакальна-харэаграфiчны гурт «Пухавiцкiя пярлiнкi» прадставіў музычны мюзікл, дзе паказаў увесь шлях ад увахода Ісуса ў Іерусалім да Яго смерці і ўваскрасення. Усе дзеці, якія рэгулярна ходзяць на ўрокі рэлігіі, атрымалі падарункі на памяць.

Яўгенія ВАЖНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *