Лідарам па намалоце збожжа ў раёне з’яўляецца Мікалай Крукоўскі з СУП “Дукора-Агра”

Мікалай і Сяргей Крукоўскія.

Пухавіцкім хлебаробам засталося ўбраць лічаныя гектары збожжавых культур. З пачатку ўборачнай  кампаніі камбайнеры і вадзіцелі сталі ўдзельнікамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў на жніве. На раніцу пятніцы ў спісе лепшых былі 28 камбайнераў і 21 вадзіцель. Усе яны пераадолелі рубеж па намалоце або адвозцы збожжа ў тысячу тон.

Традыцыйна за лідарства на жніве спаборнічаюць экіпажы ААТ “Голацк” і  СУП “Дукора-Агра”. Голацкіх камбайнераў Мікалая Тарасевіча і Аляксандра Расольку (абодва працавалі на “Лексіёнах”) на працягу жніва раздзялялі лічаныя гектары. Цяпер яны займаюць другое і трэцяе месцы адпаведна.  Але і гэтыя вынікі не канчатковыя: жніво ў  гаспадарцы  не завершана.

Лідарам па намалоце збожжа ў раёне з’яўляецца перадавік мінулага года Мікалай Крукоўскі з СУП “Дукора-Агра”, які працуе разам з сынам Сяргеем.  Іх намалот набліжаецца да 2000 тон.

У пяцёрку лепшых камбайнераў трапілі таксама Іон Панфіл і Дзмітрый Клунко з ААТ “Зазерка”, Алег  Маркаў з ААТ “Голацк”.

Усяго ў спісе перадавікоў прадстаўнікі дзевяці сельгасарганізацый (СУП “Дукора-Агра”, ААТ “Голацк”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, “Племзавод “Індустрыя”, “Ражджэственскае-Агра”,  СВФ “Дрычын”, ЭБ “Зазер’е”, ПСУ “Рудзенскае”)  і ЗАТ “Свінакомплекс “Пухавічы”.

На адвозцы збожжа не першы год лідзіруе вадзіцель ААТ “Зазерка” Міхаіл Навіцкі. Яго вынік набліжаецца до трох тысяч тон. Міхаіл Васільевіч падае добры прыклад моладзі. Сярод двухтысячнікаў таксама Алег Пісарык з ЗАТ “Свінакомплекс “Пухавічы”, Аляксандр Холад з ААТ “Зазерка”, Яўген Давыдаў з СВФ “Дрычын”, Яўген Кубры з ААТ “Голацк”. Рубеж у 1500 тон пераадолелі вадзіцелі Ігар Цацукевіч з ААТ “Племзавод “Індустрыя”, Дзмітрый Мялешка з СВФ “Дрычын”, Ігар Тарасевіч і Рыгор  Вярэніч з  ААТ “Голацк”, Анатоль Каваленка з ЭБ “Зазер’е”.

Кацярына   ВІШНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *