Лістападаўскі снег – рэч заўсёды нечаканая…
Мы, канечне, добра ведаем, што зімы не пазбегнуць, і рыхтуемся да яе, аднак першы снег усё роўна ўспрымаецца сюрпрызам. Праўда, каму якім… Дзеці з радасцю асвойваюць новыя гаджэты па лепцы сняжкоў, дачнікі са здзіўленнем здымаюць апошні ўраджай маліны, замарожаны адразу на галінах, а камунальнікі вымушана рыхтуюцца да непазбежных выпрабаванняў, звязаных з уборкай снегу на дарогах і вуліцах.
Кожнаму зіма прынясе свае клопаты, радасці ці праблемы. Але ж не нам яе адмяняць… І яна яшчэ наперадзе…