«Лівень ліў як з вядра!»

На Лагойшчыне прайшоў  трохдзённы Маладзёжны фестываль для прадстаўнікоў сацыяльнай сферы «TourFest-2021»

Каманда пухаўчан  прыняла  актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Арганізацыйную падрыхтоўку традыцыйна  ўзяў на сябе раённы камітэт БРСМ. Неабходную падтрымку аказалі УП «Жылцепласэрвіс» КГ Пухавіцкага раёна, ФОЦ «Вікторыя», ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» і ДУДА  «Цэнтр турызму, дзяцей  і  моладзі  Пухавіцкага раёна».

У склад каманды ўвайшлі работнікі культуры, адукацыі і аховы здароўя. Маладыя людзі годна прайшлі ўсе выпрабаванні. Галоўнымі з іх сталі… ўмовы надвор’я. Лівень ліў як з вядра! Але гэта не перашкодзіла нашай камандзе абсталяваць свой лагер і добра выступіць ва ўсіх відах спаборніцтваў.

Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *