“Мастацкая літаратура” падрыхтавала да выдання ўнікальную кнігу

Падрыхтавана да выдання пасвойму ўнікальная кнігазборнік дзённікаў беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Яна выйдзе ў выдавецтвеМастацкая літаратура”.

Пад адной вокладкай у кнізе “Мы жылі ў буднях барацьбы” — дзённікі чатырох беларускіх літаратараў: Міколы Лобана (“Перамога ўжо відна…”), Антона Алешкі (“І ў марах успамінаць усё…”), Пятра Валкадаева (“За Глускам у маладых барах…”), Вісарыёна Гарбука (“Мой лёс не даў мне ціхага жыцця…”).

У кожнага з пісьменнікаў — свой  ваенны  і  творчы  лёс.  Выключнасць дзённікаў кожнага аўтара ў тым, што яны адлюстроўваюць падзеі на розных ваенных напрамках, з’яўляюцца своеасаблівым геаграфічным ці тапанімічным паказчыкам  вялікіх  шляхоў Перамогі. Мікола Лобан — удзельнік баёў на Ленінградскім фронце.  Антон Алешка Вялікую Айчынную вайну прайшоў франтавым урачом. Спачатку на Заходнім фронце, а потым на 3-м Беларускім. Дзённік Пятра Валкадаева раскрывае гераічныя і трагічныя старонкі партызанскага руху на Магілёўшчыне. Запісы Вісарыёна Гарбука адлюстроўваюць падзеі 1941-1945 гадоў, звязаныя з абаронай Масквы, вызваленнем Беларусі, Польшчы, узяццем Берліна.

Выхад гэтага зборніка мае дзве вельмі важныя функцыі: уводзіць у шырокі навуковы і грамадскі ўжытак новыя крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і засцерагае ад знікнення ўнікальныя тэксты.

Укладальнік, аўтар прадмовы, уступнага артыкула, каментарыяў  —  вядомая  архівістка  Ганна Запартыка.

Нагадаем, што адзін з аўтараў кнігі — празаік, перакладчык,  мовазнаўца    Мікола  Лобан у  перадваенны   час    працаваў    настаўнікам на  Пухавіччыне —  у  Пярэжыры і  Шацку.

Алесь  КАРЛЮКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *