Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка наведаў Мар’іну Горку

З працоўным визітам у Мар’інай Горцы пабываў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Ён наведаў «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», дзе падчас невялікай экскурсіі азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, якая не так даўно пераехала у цалкам адрамантаваны будынак і значна палепшыла ўмовы для заняткаў навучэнцаў. Цэнтр «Світанак» зараз наведваюць больш за 2000 навучэнцаў.

Дырэктар установы Алена Карыткіна расказала, што і летам цэнтр не спыняе работу з дзецьмі. Зараз працуе 7 навучальных праграм, і ў рамках плана “Канікулы-2020” школьнікі працягваюць займацца музыкай, танцамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Акрамя таго, дзейнічае праект “Анлайн-лета са “Світанкам”. У віртуальных конкурсах прымаюць удзел усе жадаючыя. За месяц выкладчыкі налічылі больш за 200 удзельнікаў. Днямі стартаваў конкурс малюнкаў на асфальце “Мы любім Беларусь”.
Алена Карыткіна паказала, як настаўнікі цэнтра транслююць свой вопыт на ўласным сайце: здымаюць на відэа майстар-класы і вядуць свой канал.
Міністру інфармацыі прэзентавалі выставачную кампазіцыю «Маёй Радзімы светлыя прасторы», прадставілі работы навучэнцаў: народныя касцюмы, упрыгожаныя ручной вышыўкай, вырабы народнай студыі «Мар’інка» і ўзорнай студыі «Кераміка і ганчарства».

 

Ігар Васільевіч заглянуў да навучэнцаў танцавальнай студыі, юных выратавальнікаў, у клас ударных інструментаў. Падчас размовы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі працоўнага калектыву міністр адукацыі засярэдзіў увагу на тым, што трэба больш увагі ўдзяляць прафарыентацыйнай рабоце. Таксама было закранута і пытанне аб новых формах паступлення ў ВНУ, якія б дазволілі не згубіць вучня з яго індывідуальнасцю за лічбамі і значкамі ў тэстах.


У гэты ж дзень міністр адукацыі наведаў Мар’інагорскую гімназію, дзе сустрэўся з кіраўнікамі устаноў адукацыі раёна. Падчас сустрэчы з калегамі Ігар Карпенка спыніўся на важных пытаннях адукацыі і перспектывах яе развіцця.
Алена ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *