Міністр інфармацыі працаваў на малой радзіме ў Пухавіцкім раёне

У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Алесь Мікалаевіч—пісьменнік, краязнаўца.На працягу многіх гадоў займаецца вывучэннем  гісторыі Пухавіччыны. Пра ўрочышча Баруслава ён ведае са школьных гадоў. Гэта партызанскія мясціны. Там пахаваны партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады вайны. На добраўпарадкаванні тэрыторыі  партызанскіх могілак  разам з міністрам інфармацыі працавалі старшыня  Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец, старшыня Пухавіцкага  раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Васільевіч Прановіч, старшыня Рэспубліканскага савета рэспубліканскага  дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства  паляўнічых  і  рыбаловаў” Юрый Іванавіч Шумскі, для якога гэтыя мясціны з’яўляюцца малой радзімай. Удзел у суботніку прынялі ваеннаслужачыя пятай асобнай  брыгады  спецыяльнага прызначэння,  прадстаўнікі  раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання  «Беларускі  Саюз офіцэраў», работнікі лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *