Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і   намеснік  старшыні  Савета  Рэспублікі  ацанілі  старт уборачнай  кампаніі ў СУП «Дукора-Агра»

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко дырэктар СУП «Дукора-Агра» Аляксандр Славікоўскі.

У нашым раёне на гэтым тыдні пачынаецца масавая ўборка збожжавых культур. Першыя гектары яравога ячменю ўжо ўбралі і ў СУП “Дукора-Агра”. Ацанілі  старт уборачнай  кампаніі  ў сельгаспрадпрыемстве  міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко і   намеснік  старшыні  Савета  Рэспублікі  Анатоль  Ісачанка.

Жніво-2020 дукорскія хлебаробы пачалі з яравога ячменю, які паспеў каля вёскі Падбярэжжа.

— Вясной, а дакладней  17 сакавіка, з гэтага  поля  мы  пачалі сяўбу. Невыпадкова яго  першым і ўбіраем. Ячмень радуе  ўраджайнасцю: дае 40 цэнтнераў з гектара,  —  расказвае  дырэктар  Аляксандр  Славікоўскі. — На полі працуе тры камбайны. Яшчэ тры экіпажы заканчваюць убіраць азімы рапс. Гэтая культура дала ўраджайнасць 32 цэнтнеры з гектара, што практычна ў два разы больш, чым летась.

У ліку першых на ўборку ўраджаю на “Лексіёне”  выехаў старшы камбайнер Павел Абакунчык, перадавік гаспадаркі мінулага года. Сёлета ён працуе з памочнікам Андрэем Максімчыкам.

Дырэктар Аляксандр Славікоўскі, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Анатоль Ісачанка пацікавіўся ў механізатараў, як ішла падрыхтоўка тэхнікі да ўборачнай, а стан камбайна  ацаніў  з кабіны: Анатоль Міхайлавіч праехаў па полі разам з камбайнерам.

Заўтра ў гаспадарцы плануюць правесці “Зажынкі” і ўсе сілы накіраваць на ўборку ўраджаю. Пасяўныя плошчы зерневых і зернебабовых культур у СУП “Дукора-Агра” складаюць 2320 гектараў. Нагрузка на камбайн  — 387 гектараў. У гэтым годзе ўбіраць хлеб дукорскім працаўнікам дапамагаюць шэфы —  работнікі арганізацыі  ААТ “Машхарчпрад”.

Дукорскім   хлебаробам  міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка пажадалі высокіх намалотаў і добрага ўраджаю.  Старшыня Пухавіцкага райвыканкама  Віктар  Каляда расказаў, як будзе праходзіць жніво ў гаспадарках раёна.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *