Міхаіл Навіцкі з ААТ “Зазерка”  адным з першых у раёне перавёз дзве тысячы тон збожжа

На працягу многіх гадоў  Міхаіл Навіцкі з ААТ “Зазерка”  адным з першых у раёне на адвозцы збожжа ад камбайнаў пераадольвае рубеж у дзве тысячы тон. Сёлета Міхаіл Васільевіч  ужо перавёз 2625 тон збожжа. 

Зазерскім хлебаробам засталося ўбраць лічаныя гектары збожжавых культур, але колькасць тон на  рахунку  вадзіцеля — лічба  не канчатковая. З панядзелка Міхаіл Навіцкі   задзейнічаны  на  перавозцы  збожжа ў сельгасфіліяле “Светлая ніва”. На дапамогу калегам накіраваліся таксама камбайнеры ААТ “Зазерка” Іон Панфіл і Дзмітрый Клунко.

Міхаіл Навіцкі працуе ў гаспадарцы больш за 30 гадоў. На МАЗе, які калісьці атрымаў новым,  праводзіць  ужо чатырнаццатую ўборачную кампанію. За тэхнікай сочыць належным чынам, і яна адказвае вадзіцелю добрай працай.

— Першым маім рабочым аўтамабілем быў ГАЗ-53. У сельскую гаспадарку прыйшоў тады  па  прыкладзе бацькі, які працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, — гаворыць Міхаіл Васільевіч. — Мае поспехі — вынік зладжанай працы ўсёй каманды сельгасарганізацыі. Каб атрымаць добры ўраджай, на палетках шчыравалі  дзясяткі чалавек.

Больш за дзве тысячы тон збожжа перавёз і яшчэ адзін вадзіцель ААТ “Зазерка” — Аляксандр Холад. На яго рахунку  2244 тоны збожжа.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *