На камбайне “Дон-1500Б” экіпаж намалаціў 1125 тон збожжа
Для працаўнікоў ААТ “Племянны завод “Індустрыя” ўборачная кампанія сёлета была напружанай. Але разам з тым чатыры з сямі экіпажаў камбайнаў намалацілі больш за тысячу тон збожжа. У іх ліку Андрэй Ласкуноў і Ігар Цацукевіч. На камбайне “Дон-1500Б” яны здолелі перасягнуць планку з запаветнай лічбай “тысяча”.
Да ўборачнай кампаніі экіпаж рыхтаваўся загадзя. Камбайн, на якім яны працавалі, не новы: у полі ўжо 14-ты сезон. Але тэхніка не падвяла. Нягледзячы на ўсе складанасці, якія сёлета хлебаробам прынесла надвор’е, экіпаж “Дона” намалаціў 1125 тон збожжа.
Як лічаць у сельгасарганізацыі, вынік не выпадковы. Андрэй Ласкуноў і Ігар Цацукевіч вельмі адказна ставяцца да сваёй працы.
І калі Ігар Аляксандравіч памочнікам камбайнера працаваў упершыню, то Андрэй Мікалаевіч убірае хлеб больш за 15 гадоў.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.