На Пухавіччыне завяршаецца акцыя «Для славы агульнай Перамогі”

На фінішную прамую выходзіць міжнародная  акцыя “Для славы агульнай Перамогі”, якая прымеркавана да 75-годдзя заканчэння Вялікай  Айчыннай  вайны.  У Мар’інай Горцы прайшоў яе раённы этап.

У Беларусі акцыя пачалася ў жніўні 2019 года. Да яе далучыліся ўсе рэгіёны краіны, у тым ліку і наш раён. 

За мінулы час члены раённага і мясцовых  выканаўчых  камітэтаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і святары наведалі месцы, дзе пахаваны героі Вялікай Айчыннай вайны і яе ахвяры, каб адтуль узяць зямлю.  На раённым этапе яе змясцілі ў спецыяльныя капсулы.

Урачыстая цырымонія прайшла на мінулым  тыдні  на Алеі  Славы  ў  Мар’інай Горцы. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Наталля  Чарнышова,  настаяцель кафедральнага сабора святога дабравернага  князя   Аляксандра Неўскага пратаіерэй Аляксандр  Цалкоў,   прадстаўнікі  грамадскасці горада.

Зямлю з месцаў пахавання герояў у  капсулу змясцілі члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Яны —  нашчадкі Вялікай Перамогі. Ім у далейшым захоўваць і аберагаць памяць аб подзвігах герояў вайны.

Галоўнай часткай цырымоніі стаў агульны малебен, пасля якога айцец Аляксандр асвяціў  капсулу з зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў. У далейшым яе перададуцць у Храм-Помнік  у  гонар  Усіх  Святых для  закладкі ў нішу крыпты. Плануецца, што ўрачыстая цырымонія з гэтай  нагоды пройдзе 9 мая.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *