Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі павіншаваў выхаванцаў SOS-Дзіцячай вёскі Мар’іна Горка

Ігар Бузоўскі (у цэнтры) віншуе SOS-сям’ю.

На год пасталелі выхаванцы SOS-Дзіцячай вёскі Мар’іна Горка з моманту сустрэчы года ўжо адыходзячага.  Але гэта не значыць, што з меншым нецярпеннем, марамі аб цудзе і падарунках яны чакаюць Новы год.  Таму з традыцыйна добрым навагоднім настроем заўсёды вітаюць гасцей, якія ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» штогод напярэдадні свята наведваюць дзяцей, якія жывуць і выхоўваюцца ў Дзіцячай вёсцы.

І на гэты раз яе дырэктар Дзмітрый Калтовіч з задавальненнем прадстаўляў не шэфаў — найперш добрых сяброў — з Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама SOS-матуль з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Ігар Іванавіч  пажадаў дзецям усяго самага добрага, светлага, пазітыўнага: поспехаў у вучобе, здароўя, удачы і добрага настрою на кожны новы дзень.

Ігар Бузоўскі таксама адзначыў, што рады бачыць, як дзеці тут акружаны  любоўю,  клопатам, увагай.

Ігар Іванавіч падарыў кожнай SOS-сям’і кнігі, канцылярскія тавары, кошыкі з фруктовымі наборамі, футбольныя мячы.

Салодкія падарункі выхаванцам SOS-Дзіцячай вёскі Мар’іна Горка ўручылі і ад раённага выканаўчага камітэта.

У сваю чаргу гаспадары  запрасілі гасцей прыняць удзел у святочным навагоднім прадстаўленні з карагодамі, песнямі, конкурсамі.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *